Спектакль «Король Лир» покажут на канале «Россия К»
29 апреля в 14:20 канал "Россия.К" приглашает телезрителей в театр «Сатирикон» на спектакль «Король Лир» в постановке Юрия Бутусова по одноимённой трагедии Уильяма Шекспира. Этот спектакль – о времени, в котором мы живём, о распаде страны, об агрессивности окружающей нас среды, о потерянности человека во враждебном ему пространстве, об отцах и детях, не нашедших взаимопонимания. В ролях: Константин Райкин, Тимофей Трибунцев, Денис Суханов, Агриппина Стеклова, Марьяна Спивак, Марина Дровосекова. Запись 2009 года.
Дакрануцца да творчасцi генiя
Народная артистка Беларуси Зоя Белохвостик:
- Калi адмяняюцца спектаклi, тэатры знаходзяць самыя розныя шляхi да гледача. У нашым Купалаўскiм таксама прайшлi онлайн?трансляцыi, прапануюцца запiсы спектакляў. А на канале «Культура» зараз паказваюць запiсы спектакляў расiйскiх тэатраў. У сераду, 29 красавiка, у 14.20 абавязкова пагляджу спектакль тэатра «Сатирикон» «Кароль Лiр» у пастаноўцы Юрыя Бутусава. Я бачыла ўрыўкi гэтага спектакля, у якiм ролю караля Лiра выконвае Канстанцiн Райкiн. Я вялiкая прыхiльнiца таленту Канстанцiна Райкiна, якога добра ведаю. Лiчу, што спектаклi з ягоным удзелам трэба глядзець усiм, пакуль ёсць такая магчымасць, таму што Косця Райкiн — гэта генiй. На сённяшнi дзень не магу нiкога з iм параўнаць. Калi з iм размаўляеш, разумееш, наколькi ён харызматычны. Пры гэтым iнтэлiгентны. Ён можа рабiць на сцэне неверагодныя рэчы, тое, што не ўмее нiхто. Ён разумее, што тэатр павiнен расказваць пра чалавека: не важна, якая будзе «ўпакоўка», важна — адбываецца катарсiс. Цiкава будзе i параўнаць з нядаўняй пастаноўкай «Караля Лiра» Мiкалая Пiнiгiна, якая прайшла ў Купалаўскiм. Тэатр не можа без гледача, i ў любых умовах гэтую сувязь трэба працягваць.